Напярэдадні Вялікадня ў Дзятлаўскім раёне спрабавалі абкрасці дом ксяндза
Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце замаху на крадзеж з пранікненнем у жыллё (ч.1 арт.14 , арт.205 ч.2 Крымінальнага кодэкса), паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Следчыя высветлілі, што падазраваны датычны да яшчэ адной спробы здзяйснення крадзяжу. У лютым гэтага года ў вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёна ён пранік у дом пенсіянеркі, плануючы выкрасці ювелірныя вырабы і грошы, аднак быў заўважаны гаспадыняй і ўцёк.
Раней мужчына быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за забойства і крадзеж у асабліва буйным памеры. Яго заключылі пад варту. Правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў , у тым ліку здзейсненым за межамі Дзятлаўскага раёна.