У Гродне падлетка судзяць за забойства пяцігадовага брата
Згодна з версіяй следства, 19 жніўня 2015 года юнак падчас сваркі з маці некалькі разоў ударыў яе кулаком у твар, а затым пачаў біць слясарным малатком.
Пасля гэтага задушыў пяцігадовага брата, які хацеў патэлефанаваць бабулі, каб паведаміць пра здарэнне.
Затым старэйшы брат разліў у пакоі некалькі бутэлек гарэлкі, адкрыў канфоркі з газам, падпаліў кватэру і пакінуў памяшканне.
Некаторы час зламыснік хаваўся ад праваахоўнікаў, але неўзабаве быў затрыманы. Яму выстаўленае абвінавачанне ў наўмысным забойстве заведама малалетняга і замаху на забойства двух асоб, у тым ліку заведама малалетняга, а таксама ў наўмысным знішчэнні маёмасці агульнанебяспечным спосабам.
Сваю віну падлетак прызнаў цалкам.
Да затрымання юнак вучыўся ў мясцовым каледжы. Да крымінальнай адказнасці раней не прыцягваўся. Знаходзіўся на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх за распіванне спіртных напояў, дробны крадзеж.
Працэс вядзе суддзя Аляксей Цвяткоў. Абвінавачванне прадстаўляе намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Святлана Рахман.
Паколькі абвінавачаны не дасягнуў паўналецця, у зале суда прысутнічаюць яго законныя прадстаўнікі. Пацярпелай па справе праходзіць маці падсуднага, якой медыкі выратавалі жыццё.
Адар’я Гуштын, БелаПАН