Паспрабаваць вінаграду новага ўраджаю

Выстава “Вінаград 2009” ладзіцца 10 і 11 верасня ў Гродзенскім аграрным універсітэце.


Арганізатарам мерапрыемства выступіў клуб “Паўночны вінаград”. На выставе можна будзе “ўжывую” пабачыць гронкі вінаграду многіх сартоў, нешта паспрабаваць, набыць матэрыял для вырошчвання, атрымаць кансультацыю і сустрэць аднадумцаў-аматараў развядзення вінаграду.

Выстава чынная 10 верасня з 10 да 18 гадзін, 11 верасня з 10 да 17.