Хлопчык гадоў 12-ці залез на чужую тэрыторыю і скруціў шыю аленю

Здарэнне, якое адбылося 29 сакавіка, зафіксавалі камеры відэаназірання. На іх відаць, што хлопчык прыблізна 12 гадоў зайшоў на прыдамавую тэрыторыю і расправіўся з адной плеценай канструкцый. Ён хацеў было ўжо зламаць другую, але яго нешта адпужала.

Раман, уладальнік плеценых аленяў, занепакоены выпадкам і мае намер знайсці малалетняга вандала. 

 

Мы акультурылі сваю тэрыторыю ля дома, высадзілі некалькі піхт і замовілі ў майстра некалькі плеценых работ. Пры гэтым уся наша тэрыторыя была пад відэаназіраннем. А тут з’явіўся нейкі вандал і зламаў нашу маёмасць. Я прайшоў па бліжэйшых школах, але ніхто не апазнаў гэтага хулігана. Таксама звярнуўся ў міліцыю“, – распавёў мужчына.

 

Адзін алень каштуе каля 70 долараў. Канструкцыю Раман заказваў у майстра, які два гады таму рабіў працы ў парку Жылібера.

align=”” width=”725″ height=”544″ >