Тайная зброя: рэпартаж з сакрэтнай трэніроўкі футбольнага “Нёмана”

|

Зорныя і дасведчаныя Раман Васілюк, Дзмітрый Кавалёнак і Арцём Канцавы ды маладыя Артур Бомбель ды Васіль Журневіч выбраліся на закрытую для цікаўны вачэй футбольную пляцоўку на паўднёвай ускраіне горада ды на працягу некалькіх гадзін адпрацоўвалі розныя варыянты гульні ў нападзенні.

 

Як нам удалося высветліць, такія таемныя нават ад кіраўніцтва каманды трэніроўкі форварды “Нёмана” праводзяць ужо некалькі тыдняў.

 

Апошні тыдзень да іх далучаецца і Павал Савіцкі (на здымку ўверсе), які паступова аднаўляецца ад траўмы.

 

У поўную сілу бегаць ён яшчэ не можа і таму пакуль аддае перавагу іншым практыкаванняў. Эфект, як кажуць, відавочны!

 

Спраўдзіць плён такіх інтэнсіўных трэніровак гарадзенскіх нападнікаў можна будзе ўжо 3 красавіка.

 

У гэты дзень “Нёман” прыймае на сваім полі мікашэвіцкі “Граніт”. Пачатак сустрэчы – а 16-й гадзіне.