Лешч за 2 мільёны, а лінь за 4: лоў рыбы на Гарадзеншчыне абмежаванны з 1 красавіка ў сувязі з нерастам
У перыяд вясновай забароны дазваляецца ажыццяўляць аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або падвойным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), альбо з лёду ці са штучных збудаванняў.
Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства штогод устанаўліваецца забарона на вылаў усіх відаў рыбы: у рыбалоўных угоддзях
– Брэсцкай і Гомельскай абласцей – з 20 сакавіка па 18 мая,
– Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей – з 1 красавіка па 30 мая,
– Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня.
Выкарыстанне ў гэты час любых іншых прыладаў ці сродкаў лоўлі з’яўляецца парушэннем Правілаў і кваліфікуецца па ч. 1 арт. 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладанне на грамадзян штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
У гэты ж перыяд забаронена выкарыстанне грамадзянамі маламерных судоў. Такое парушэнне кваліфікуецца па ч. 3 арт. 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
Кампенсацыя шкоды прыродзе з нагоды незаконнай лоўлі рыбы кампенсуецца ў трайным памеры па коштах, усталяваных для кожнага віда рыбы.
Да прыкладу, за аднго ляшча, вылаўленага незаконна, прыдзецца заплаціць 1 890 000 руб. (9 б.в.), сома еўрапейскага – 2 520 000 руб. (12 б.в.), ліня – 3 780 000 руб. (18 б.в.).
Калі агульная сума нанесенай шкоды складзе 100 і больш базавых велічынь, прадугледжана крымінальная адказнасць па арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.