Гарадзенскія алмазы хутка стануць рэчаіснасцю

|

Высокія тэхналогіі прыйдуць у горад Смаргонь – будаўніцтва новага прадпрыемства запланавана на ўчастку СЭЗ у гэтым райцэнтры. На рэалізацыю вытворчасці плануецца накіраваць 18 млн еўра (у асноўным замежныя інвестыцыі), будзе створана каля 20 працоўных месцаў.

 

Першую прадукцыю плануецца атрымаць у 2018 годзе. У адміністрацыі СЭЗ мяркуюць, што новая вытворчасць будзе высокатэхналагічнай і экспартна арыентаванай і адзначаюць, што яна не мае аналагаў у Беларусі. У працэсе вытворчасці будзе выкарыстоўвацца унікальная тэхналогія сінтэзу монакрышталяў на кубічных прэсах, што дазваляе за адносна кароткі час атрымліваць камяні вялікай масы і шырокага колеравага спектру.

 

На прадпрыемстве будуць выпускаць сінтэтычныя крышталі (алмазы) для выкарыстання ў першую чаргу ў прамысловасці: прыборабудаванні, оптыцы, электроннай тэхніцы, пры вырабе абразіўнага інструмента. Частка прадукцыі буде прызначацца і для ювелірнай прамысловасці.