“Не толькі ўзгадаць, але запомніць” – гарадзенцы ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча

|

 

Паніхіду, якую праводзіў настаяцель сабора айцец Георгій Рой, была падрыхтавана цалкам на беларускай мове. Жалобную імпрэзу наведалі пісьменнікі, студэнты і звычайныя гараджане.

 

 

Пасля смерці Рыгора Барадуліна, Ніл Гілевіч быў апошнім Народным паэтам, які жыў сярод нас. Званне Народнага прысуджалася за значны ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў. Гэтага звання былі ўдастоены 8 паэтаў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.

 

 

Вершы Ніла Гілевіча сталі па-сапразднаму народнымі, нават калі імя аўтара не кожны адразу ўзгадае:

 

Вы шуміце шуміце
Нада мною бярозы,
Калышыце люляйце
Свой напеў векавы,

А я лягу прылягу
Край гасцінца старога
На духмяным пракосе
Недаспелай травы…

 

…Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

Акрамя літаратурнай творчасці Ніл Сымонавіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, быў ініцыятарам стварэння і першым старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У час, калі Ніл Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XI і XII скліканняў (1985-1995), старшынёй Камітэта па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995) менавіта ён ініцыяваў распрацоўку Закона “Аб мовах”, прынятага ў 1990 годзе. Паводле гэтага Закона беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Беларусі.

 

 Апошняга народнага паэта Беларусі пахавалi на Кальварыйскіх могілках у Мінску, побач з жонкай, 1 красавіка.

 

 

Фота аўтара