Мова нанова раскрые таямніцы жывых камянёў, мёртвых жукоў і правапісу Ў

|

Курсы беларускай мовы “Мова нонова Гародня” на занятках 4 красавіка абяцаюць раскрыць таямніцы жыцця, прынамсі – біялагічнага, з пункту гледжання навукі. У якасці эксперта выступіць прафесар, доктар біялагічных навук Алесь Астроўскі. 

Граматычная частка занятка будзе прысвечана правапісу У і Ў.


Ці ведаеце што такое біялагічнае жыццё? А мо Вам толькі здаецца, што Вы гэта разумееце? Як навука вызначае паняцце жыццё? На гэтыя пытанні будзем разам шукаць адказы на наступных занятках Мова Нанова Гародня!

 

Прафесар, доктар біялагічных навук А.Астроўскі так гаворыць пра будучыя заняткі: “На занятках зоймемся таямніцай паняцця біялагічнае жыццё. Як вызначыць што жывое і што мёртвае? Разглядаць гэтую надзвычай цікавую тэму мы будзем у тым ліку і на простых прыкладах. Cпынімся на пытаннях ці існуюць жывыя камяні і ці існуюць мёртвыя жукі...”

 

 

У частцы прысвечанай граматыцы будзем разбіраць правілы напісання “і” і “й”, а таксама “у” і “ў”. Калі думаеце, што гэта так ужо проста – праверце сябе на занятках. Акрамя гэтага будзе шмат працы ўдзельнікаў і цікавых заданняў.

 

 

Заняткі курсаў Мова Нанова Гародня праходзяць па адрасу  Будзённага 48а-63, пачатак а 19-й.