Фотафакт: на нязручным скрыжаванні зноў аварыя
У выніку ад сутыкнення вадзіцеля аўтамабіля Volkswagen забрала хуткая, у яго падазрэнне на страсенне мозгу. Усе астатнія абышліся лёгкім спалохам. Дзіця, што было на заднім сядзенні аўтамабіля Toyota, адразу ж забралі з месца здарэння на таксі.
Жыхары вуліцы Серафімавіча лічаць, што скрыжаванне небяспечнае і ім ужо даўно трэба заняцца.
“Часта ў нас адбываюцца розныя аварыі. ДАI некалькі гадоў спрабавала нешта зрабіць, але як бачыце, ўсё роўна аварыі адбываюцца. Трэба выроўніваць вуліцу Серафімавіча, зносіць дом на вуглу, што ў свой час быў незаконна пабудаваны. Калі сонца свеціць, проста нерэальна праехаць. Вадзіцелі ў аварыях тут не вінаватыя, вінаваціць трэба іншых, якія да гэтага часу не разабраліся з скрыжаваннем“. – выказаў сваё меркаванне жыхар вуліцы Алег.
Яшчэ ў 2013 годзе на гэтым скрыжаванні ДАІ ўсталявала знак “Стоп”, пазней былі ўнеслі змены ў праект рэканструкцыі вуліцы Каліноўскага, але калі ў ліпені таго ж года на скрыжаванні адбылося ДТЗ, у ДАІ зразумелі, што чакаць рэканструкцыі вуліцы не варта і прынялі рашэнне аб усталяванні сферычнага люстэрка. Як бачым, і яно не дапамагае цалкам вырашыць праблему.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Фота аўтара