Свята-Пакроўскі сабор паказаў унікальныя Евангелія з рызнiцы і сховішча

|

Выстава была прысвечана дню праваслаўнай кнігі. Штогод у красавіку праходзяць выставачныя мерапрыемствы, звязаныя з тэматыкай праваслаўных старадрукаваных кніг. У гэтым годзе вырашылі паказаць унікальныя кнігі са сховішчаў Свята-Пакроўскага сабора. У наведвальнікаў выставы была магчымасць дакрануцца да кніг канца ХVIIІ -пачатку ХХ стагоддзяў.

Мне часта задавалі пытанні “А што там знаходзіцца ў вашай рызніцы і сховішчах?” і мне самому стала цікава, а што там на самой справе ёсць,- распавёў Георгій Рой, – Як аказалася, туды яшчэ за польскім часам сталі складваць кнігі і старыя рэчы. Да пачатку ХХІ стагоддзя там назбіралася шмат чаго унікальнага і цікавага. Паказаць усё, што там было, проста няма магчымасці. Частку знойдзеных рэчаў ужо прэзентавалі ў музеі гісторыі рэлігіі. Там мы прадставілі і велікодныя харугвы. Самая цікавая – харугва Сафійскага брацтва, якіх мы знайшлі ўсяго дзве. У будучыні плануем зрабіць музей, дзе будзе і шмат розных фатаграфій“. 

У бібліятэцы было прадстаўлена 6 напрастольных Евангелляў. Са слоў святара, у іх маюцца унікальныя запісы, якія датуюцца Пятроўскімі часамі.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Акрамя знойдзеных Евангелліяў былі выстаўленыя і больш вядомыя царкоўныя кнігі сабора, якія можна штодня пабачыць у бібліятэцы.

 
У нашых кнігах вельмі шмат цікавай эпіграфікі, розных подпісаў і запісаў. Таксама можна знайсці і мноства пячатак, як Сафійскага сабору, так і царквы Алексадра Неўскага. Маюцца царкоўныя пячаткі з надпісамі па-нямецку, якія хутчэй за ўсё былі зробленыя падчас Першай сусветнай вайны“, – дадаў Георгій Рой


Плануецца, што ў наступнай выставе сабор выставіць знойдзеныя іконы і фатаграфіі з царкоўнага жыцця горада, а пазней і створыць  спецыяльны музей Свята-Пакроўскага сабора.

 

Фота Руслана Кулевіча