Хлопчыка, які ў Гродне паламаў фігуру аленя, затрымалі пры спробе абрабаваць атракцыён

|

Акрамя заявы аб пашкоджаннi маёмасці ад жыхара вуліцы Рэйманта, у міліцыю звярнуліся і прадстаўнікі дзіцячай паліклінікі, якія выставілі рахунак за пашкоджанне маёмасці ў памеры 5 млн рублёў.

 

 

Праглядаючы відэа, супрацоўнікі міліцыі адразу ж пазналі юнага парушальніка. Ім аказаўся 12-гадовы гарадзенец, які збег з дзіцячага прытулку. Зараз ён ужо вернуты назад.

 

Патрабаваць грошай з дзіцячага дома і маці юнага хулігана, якую пазбавілі бацькоўскіх правоў, ніхто не стаў. Вядома, што плеценага аленя аднавілі бясплатна.