Гандлёвы цэнтр OldCity спыніў свае бясплатныя аўтобусы

У гандлёвым цэнтры распавялі, што рашэнне аб адмене бясплатнага аўтобуса прынялі, бо з’явіўся зручны прыпынак для грамадскага транспарту, а таксама ў сувязі са зменай сезону і тым, што дзень стаў даўжэйшым.

 

Брэндзіраваныя аўтобусы будуць далей ездзіць па горадзе як рэклама. Але на бясплатныя маршруты выходзіць не будуць. Важна, каб людзі цяпер не блыталіся“, – распавялі ў гандлёвым цэнтры.

 

Бясплатны аўтобус можа вярнуцца ў чарговым восеньска-зімовым сезоне.

 

Новы прыпынак у бок Дзевятоўкі з’явіўся на аўтобусных маршрутах:

 

№19 “Аўтавакзал – Гарадская клінічная бальніца №3”;

№34 “Вішнявец – Гродназелянбуд”;

№46 “Дзевятоўка-7 – Вуліца Урублеўскага”;

№49 “Дзевятоўка-5 – Вуліца Дамброўскага”.

 

на тралейбусных маршрутах:

 

№6 “Хімвалакно – Дзевятоўка”;

№14 “Будаўнічы ліцэй – Дзевятоўка”;

№17 “Дзевятоўка – Вуліца Маладзёжная”.