Фотафакт: У гарадзенскім OldCity “вырасла” пасхальнае дрэва з яйкамі на галінках
Напярэдаднi Вялікадня ў многіх гарадах Заходняй Еўропы людзі ўпрыгожваюць галіны дрэў у сябе ў двары і на вуліцы. Падобнае вырашылі зрабіць і ў OldCity. Увасобіць ідэю дапамагла гардзенскі дэкаратар Кацярына Стаяк.
У гандлёвым цэнтры распавялі, што перад каталіцкай Пасхай супрацоўнікі ўпрыгожылі “замак”, а ўжо бліжэй да праваслаўнага свята з’явілася дрэва. Такім чынам, у OldCity пастараліся не пакрыўдзіць нікога з гарадзенскіх вернікаў.
Фота: Ірына Новік