Рускае “Боевое братство” падаравала гарадзенскаму музею гіганцкі чырвоны сцяг

Аўтамабільны картэж, узначалены легкавой “Победой”, прыбыў у Гродна на ўрачысты мітынг ля Вечнага агню ў парку Жылібера. Міжнародная дэлегацыя перадала гарадзенцам сімвал эстафеты – маштабную копію Сцяга Перамогі памерам каля 200 кв.м. Плануецца, што палатно будуць захоўваць у Гарадзенскiм гісторыка-археалагічным музеі.

 

 

Мы стартавалі 5 красавіка з Брэста. Была прамая сувязь з Уладзімірскай вобласцю. Там у Расіі давалі старт нам і іншым чатыром гарадам: Уладзівастоку, Архангельску, Севастопалю i Дзербенту“, – распавёў старшыня савета Уладзімірскага абласнога аддзялення ўсерасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў “Боевое браство” Валерый Малышаў.


 

Брацтва ўжо пабывала ў Ваўкавыску, дзе разгарнула сцяг і ўшанавала памяць загінуўшых. Таксама яшчэ адзiн прыпынак міжнароднага аўтамарша ў Гарадзенскай вобласці адбудзецца ў Лідзе.


“Задача нашага прамяня – зацвярджэнне гістарычнай памяці, якую цяпер хочуць перапісаць многiя заходнія дзяржавы. Мы – нашчадкі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў – пераможцаў, не дамо ім гэта зрабіць”, – кажа Валерый.