Чэмпіёны баявых мастацтваў расказалі гарадзенцам, чым заняцца на рамантычным спатканні

|

 

Юлія Хакава, аўтарка ідэі і арганізатарка акцыі распавяла, што праз такі спосаб правядзення трэніровак хацела паказаць маладым людзям новыя, а насамрэч добра забытыя традыцыйныя спосабы знаёміцца і разам бавіць час.

 

У невялікай зале, дзе праходзяць трэніроўкі дзяўчат і хлопцаў, усе візуальна адзін аднога ведаюць, але па-сапраўднаму пазнаёміцца часта не наважваюцца. Нормай стала камунікацыя праз сеціва – прасцей знайсці некага ў групах кшталту “шукаю цябе” і, застаўшыся дома на канапе, весці дыялог у чаце і перакідвацца сэлфі.

 

 

“Давайце будзем смялейшымі!” – заклікае Юля гарадзенцаў і кажа, што варта выйсці з зоны камфорту, бо жыццё больш цікавае і багатае на падзеі, чым віртуальнасць.

 

 

Што да сумяшчэння спорту і рамантыкі, то Юля лічыць яго цалкам магчымым – і трэніроўка падцвердзіла яе празнозы. Арганізатарка чакае, што акцыя аб’яднае людзей, падорыць ім новыя знаёмствы, пазітыўныя эмоцыі і досвед. А магчыма, і дапаможа некаторым удзельнікам стварыць уласныя “ячэйкі грамадства”.

 

 

Калі у нейкай пары справа дойдзе да вяселля, зазначыла Юля ў канцы незвычайнай трэніроўкі, ты вы ўжо ведаеце, да каго звяртацца, каб свята прашло весела, актыўна і незвычайна!

 

 

Здымкі аўтаркі