Гарадзенскі “дом з ільвамі” адкрыты для бамжоў. Ва ўласніка няма грошай на будынак

Станцыя пералівання крыві, якая доўгі час знаходзілася ў доме №6 па вуліцы Студэнцкай, пераехала на Вішнявец у 2014 годзе. З таго часу будынак пачатку ХХ стагоддзя стаіць пусты. Жыхары вуліцы думалі, што дом даглядае мясцовы ЖЭС. Але насамрэч яго перадалі псіхіятрычнай клініцы, супрацоўнікі якой запэўніваюць, што за аб’ектам сочаць.

 

Замок на тэрыторыю аб’екта адкрыты.

 

 

Дзверы ў падсобным памяшканні знятыя.

 

 

На схаваным ад людзей баку будынка адкрыты вокны і дзверы ў склеп.

 

 

Будынак мы даглядаем. Адправім спецыялістаў даведацца, чаму там усё адкрыта. У будучыні плануецца выкарыстаць аб’ект пад медыцынскую ўстанову. Але цяпер няма фінансавання. З’явіцца яно, магчыма, толькі ў наступным годзе“, – распавяла намесніца галоўнага ўрача па гаспадарчых працах Ілона Шынгірэй.

 

Адзiн з самых адметных будынкаў горада працягвае пуставаць і неўзабаве можа стаць прытулкам для гарадзенскіх бамжоў. Бяздомныя часта разводзяць у старых пабудовах вогнішчы, а гэта ўяўляе рэальную небяспеку для будынка.

 

 

Вядома, што дом па Студэнцкай №6 пабудаваў у 1906 г. афіцэр расійскай арміі Георгій Чэлакаеў у стылi мадэрн. У 1950-х гадах будынак аддалі пад “дом немаўля”, а пасля пад станцыю пералівання крыві, якая працавала тут да 2014 года.