Юныя аматары шашак з усёй краіны сабраліся ў Гродне

|

Вельмі ветліва сустракае Гродна нашых хлопцаў, нідзе такога няма ў Беларусі. Хоць мы не прафесіяналы, усё роўна да нас павышаная ўвага”, – распавёў інструктар-метадыст адной з мінскіх школ Анатоль Раманюк. З яго словаў, дзеці малодшага ўзросту ахвотна ідуць займацца шашкамі, але ў старэйшых класах пра гульню забываюцца, бо ім робяцца даступныя сучасныя гаджэты.

 

 

Бацькі адзначаюць, што дзеці, пасля таго, як пачынаюць гуляць у шашкі, хутка развіваюць мысленне і пачынаюць вырашаць складаныя задачы па матэматыцы.

 

Дарэчы, у Гродзенскай вобласці ёсць свой дзеючы чэмпіён свету па шашках Ігар Міхальчанка, а таксама майстар спорту міжнароднага класа Андрэй Валюк і майстар спорту Эма Макарэвіч. Нельга сказаць, што ў Гродне існуе спецыяльная школа, але ёсць асобныя энтузіясты.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >