Турнір па эстэтычнай гімнастыцы ўпершыню прайшоў у Гродне

|

Эстэтычная гімнастыка – новы напрамак у гімнастыцы. Гэта вельмі малады від спорту, які за кароткі час ужо абараніў сваё права на існаванне. Гэты спорт заснаваны на стылізаваных, натуральных рухах усяго цела.

 

Турнір “Венера” ў Гродне праходзіў упершыню. Усяго выступала 350 дзяўчынак ва ўзросце ад 4,5 гадоў. Спартсменкі ўразілі аўдыторыю не толькі артыстычнасцю, але і бліскучымі касцюмамі ды макіяжам.

 

 

Від спорту для Гродна новы і турнір прайшоў у нас упершыню. Мы спецыяльна запрасілі іншыя каманды, каб гарадзенцы паглядзелі, што такое эстэтычная гімнастыка. Самі трэніруем дзяцей толькі з верасня 2015 года і ў нас ужо займаецца больш за 50 чалавек. Бачна, што цікавасць у людзей ёсць, але нам яшчэ трэба развівацца“, – распавяла старшыня клуба эстэтычнай гімнастыкі “Венера” Аксана Буянава. Першымі спаборніцтвамі арганізатары задаволеныя і гатовыя ў будучыні часцей іх праводзіць.

 

Скончыліся спаборніцтвы гала-канцэртам і ўзнагароджаннем пераможцаў, удзельнікаў, а таксама трэнераў каманд. Лепшыя каманды атрымалі медалі, дыпломы і падарункі.