У 2017 годзе на Падляшшы будзе ў два разы больш цягнікоў. Лёс электрычкі “Гродна-Кузніца” будзе вядомы ў ліпені

|

Павялічыць колькасць цягнікоў у маршалка ваяводства прасілі шматлікія арганізацыі і мясцовыя дэпутаты, таксама з такімі просьбамі звярталіся жыхары рэгіёна.

 

Паводле планаў, на рэйкі выедзе на 13 пар цягнікоў больш. У тым ліку, з двух да чатырох пар павялічыцца колькасць цягнікоў паміж Кузніцай і Беластокам, таксама вернецца цягнік з Сакулкі ў Беласток (зараз адменены).

 

Польская чыгунка думае пра вяртанне цягніка Беласток-Гродна. Цягніка з Гродна да Варшавы дакладна не будзе

 

Магчыма, вернецца маршрут Гродна-Беласток у фармаце бесперасадачнага вагона да Варшавы або нават асобнага цягніка. Пакуль абмяркоўваецца варыянт трох пар цягнікоў. Ці прапанову будуць рэалізоўваць, павінна быць вядома ў ліпені.

 

Плануецца, што павелічэнне колькасці цягнікоў будзе вельмі эканомным для мясцовага бюджэту. Гэтак, сёння выдаткі на чыгунку дасягаюць 18,5 млн злотых (4,3 млн еўра), а ў 2017 годзе яны не павінны быць больш за 21 млн злотых (4,9 млн еўра).

 

Фота: gazeta.pl