Сотні турыстаў-аматараў спаборнічаюць у Гродне на працягу трох дзён

|

На абласныя спаборніцтвы было заяўлена восем каманд, агульная колькасць удзельнікаў – больш за 80 чалавек.

 

У пятніцу на першым этапе маладыя гарадзенскія спартоўцы ў Парку Жылібера праходзяць асабістую кароткую дыстанцыю, якая ўключае ў сябе праходжанне тэхнічных этапаў.

 

У суботу на другім этапе спартоўцаў чакае дыстанцыя на Крэйдавых горах. Яна таксама ўключае ў сябе праходжанне тэхнічных этапаў на адлегласці да шасці кіламетраў. У трэці дзень у лесе пройдуць камандныя спаборніцтвы. 

 

Пераможцы абласнога этапу паедуць на рэспубліканскі Кубак.

 

 

Паралельна з чэмпіянатам вобласці па турысцка-прыкладным шматбор’і ў Гродне праходзіць этап сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні. На трохдзённыя спаборніцтвы заявіліся каля 650 удзельнікаў, як з Беларусі, так і краін блізкага замежжа. Спаборніцтвы пройдуць у вёсках Прыгодзічы і Каробчыцы, а ў заключны дзень у цэнтры Гродна.