ДОМ 46 запрашае гарадзенцаў паспрабаваць сябе ў тэатры

|

Першая рэпетыцыя мае адбыцца ўжо 17 красавіка. Удзельнікам прапануюць вывучыць элементы акцёрскіх тэхнік, асновы кантактнай імправізацыі і contemporary dance.


“Лабараторыя “Жыў адзін рыжы чалавек” па Даніілу Хармса – гэта стварэнне спектакля шляхам пошукаў і эксперыментаў, гэта праца ўсёй каманды, таму нам патрэбныя людзі з рознымі навыкамі і жыццёвым вопытам. Вынік лабараторыі будзе паказаны ў творчай прасторы ДОМ 46. Не выключана, што ў будучыні набраная каманда адправіцца з гастролямі на розныя фестывалі і тэатральныя пляцоўкі Беларусі”, – распавяла арганізатарка лабараторыі Яўгенія Рамановіч.

 

Па стане на раніцу 16 красавіку на эксперыментальны праект было вольных яшчэ 9 месцаў.

 

Плануецца, што рэпетыцыі будуць праходзіць кожную нядзелю з 12.00 да 14.00, а ўжо 21 мая адбудзецца фінальны паказ. Больш інфармацыі тут.