Сум, шансон і казкі. Аляксандр Памідораў і Алег Сухараў выступілі ў ДОМе 46

|

Першы сэт Алег Сухараў адыграў пад акампанемент саксафона Віктара Скаскевіча. Музыкант выканаў беларускамоўныя песні на вершы Сяргея Законнікава.

 

 

Памідораў пачаў з “сумнаваценькіх” песен, а працягнуў песенькай для дзяцей і беларускімі “блатнымі” спевамі. Рэпертуар складалі песні, якія выконваюцца рэдка і толькі ў акустыцы.