“Ніва-Белкард” прайграла на старце сезона, але паказала характар

|

Яшчэ ў канцы мінулага сезону асноўная жаночая каманда горада сутыкнулася з цяжкасцямі і страціла галоўнага трэнера ды частку асноўнага складу. Здавалася, каманда цалкам разваліцца, бо за перыяд міжсезоння не было ні гульцоў, ні трэніровак.

 

Але ў пачатку красавіка кіраўніцтву “Нівы-Белкард” удалося сабраць дзяўчат і заявіць маладую каманду на чэмпіянат у Вышэйшую Лігу.

 

Галоўным трэнерам новага жаночага калектыву стаў у мінулым вядомы футбаліст Сяргей Кукалевiч.

 

 

У планах кіраўніцтва “Нiвы” – вярнуць ранейшы ўзровень каманды, а таксама знайсці падтрымку. Ёсць верагоднасць, што футбольны клуб у будучыні будзе цесна супрацоўнічаць ці з “Нёманам”, ці з гарадзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы.

 

Фактычна, супрацоўніцтва з ВНУ ўжо пачалося: камандзе далі магчымасць гуляць на натуральным пакрыцці стадыёна на вуліцы Захарава. Таксама некалькі студэнтак універсітэта ўжо выступаюць за “Нiву-Белкард”.

 

Матч першага тура паказаў, што гарадзенская каманда яшчэ не гатовая на роўных цягацца з супернікамі. Але кіраўніцтва каманды кажа, што дзяўчыны маюць характар і ў будучыні будуць толькі расці.

 

 

У двух таймах нашы дзяўчаты прапусцілі па два мяча, пры гэтым здолелі нанесці саперніку толькі некалькі удараў па варотах.


“Ніва-Белкард” : “Надзея-Днепр” – 0:4

 

Дарэчы, у чэмпіянаце рангам ніжэй выступае яшчэ адна маладая каманда, якая прадстаўляе футбольны клуб “Белкард”. Акрамя іх у турніры выступае і новая гарадзенская каманда, якую стварыў былы трэнер “Нівы” Дзяніс Леўчанка. У планах у спецыяліста вывесці дзяўчат у Вышэйшую Лігу чэмпіянату Беларусі.