“Фэст экскурсаводаў 2016”: якія экскурсіі чакаюць у выходныя ў Гродне і вобласці
23-24 красавіка 2016 па ўсёй Беларусі пройдзе каля 200 бясплатных экскурсій у рамках штогадовага рэспубліканскага фестывалю “Фэст Экскурсаводаў 2016”. Толькі ў Мінску падчас фестывалю адбудзецца не менш за 100 бясплатных экскурсій.
У Аргкамітэт фестывалю ўваходзяць: Грамадская арганізацыя “Беларускі камітэт ICOMOS”, Спецыялізаваны анлайн-праект па экскурсіях і гідах Беларусі Guides.by
У 2016 годзе фестываль падтрымлівае Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Праз бясплатныя экскурсіі арганізатары прыцягваюць мясцовых жыхароў да гісторыі тых месцаў, каля якіх яны жывуць. Фестываль таксама мае і глабальную мэту – актывізацыю “творчай жылкі” экскурсійнай справы ў Беларусі.
Фэст экскурсаводаў і гідаў у Беларусі будзе, як і ў мінулыя гады, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.
Гродзенскую вобласць на гэтым фестывалі будуць прадстаўляць экскурсаводы з Гродна, Ліды, Міра і Росі.
Расклад экскурсій па Гродна і вобласці:
Гродна, 23 красавіка (субота)
10.00 – “Экскурсія па музеі праса”. Месца збору: вул. Савецкая 7-23 (уваход са двара на 2-м паверсе). Праводзіць экскурсію: супрацоўнік Музея
12.00 – “Абарончыя ўмацаванні Гародні часоў Паўночнай вайны”. Месца збору: уваход у Стары Замак. Праводзіць экскурсію: Мечыслаў Супрон
14.00 – “Экскурсія ва ўніяцкую парафію”. Месца збору: вул. Гараднічанская 32
Гродна, 24 красавіка (нядзеля)
10.00 – “Экскурсія па музеі праса”. Месца збору: вул.Савецкая 7-23 (уваход са двара на 2-м паверсе). Праводзіць экскурсію: супрацоўнік Музея
11.00 – “Шпацыр па вуліцы Раскоша”. Месца збору: помнік Э. Ажэшкі, праводзіць экскурсію: Святлана Словік
12.00 – “Cтарыя Гарадзенскія могілкі”. Месца збору: уваход на могілкі па вул.Антонова. Праводзіць экскурсію: Андрэй Вашкевіч
12.00 – “Падземныя і надземныя хады горада Гродна”. Месца збору: мост на вул.Дарвіна, над помнікам Гарнавых. Праводзіць экскурсію: Ігар Лапеха
13.00 – “Нiжняя Царква помнiк Гарадзенскай архiтэктурнай школы”. Месца збору: унутраны дворык Старога замка. Праводзіць экскурсію: Кацярына Галота
14.00 – “Гарадзенскі Новы свет”. Месца збору: побач з кірхай, вул.Акадэмічная. Праводзіць экскурсію: Таццяна Касатая
Гродзенская вобласць: Ліда 23 красавіка (субота)
11.00 – “Вялікая Ліда”. Месца збору: будынак раённага суда (вул.Перамогі, 34). Праводзіць экскурсію: Барыс Алена
13.00 – “Аглядная экскурсія па Лідскаму замку”. Месца збору: уваход у замак. Праводзіць экскурсію: супрацоўнік Лідскага музея
16.00 – “Шпацыр па гораду: Помнікі дойлідства зямлі Лідскай”. Месца збору: уваход у замак. Праводзіць экскурсію: супрацоўнік Лідскага музея
Ліда, 24 красавіка (нядзеля)
14.00 – “Не стой под стрелой – экскурсия по мини выставке арбалетного дела”. Месца збору: вул. Марозова 17а, кабинет 2-1 (другі паверх). Праводзіць экскурсію: Іода Мікалай Віктаравіч
Мір, 23 красавіка (субота)
12.00 – “Архітэктурныя і гістарычныя помнікі Міра”. Месца збору: поруч вала, уваход у замак. Праводзіць экскурсію: Юрый Краскоўскі
Рось, Ваўкавыскі раён, 24 красавіка (нядзеля)
15.00 – “Выдатная спадчына мястэчка Рось”. Месца збору: сквер 40-годдзя Перамогі. Праводзіць экскурсію: Жанна Голубева
Убачымся на фэсце!