Аднаўленне судаходнага шляху паміж Гродна і Каўнасам абмяркоўвалі ў Гродне
Літоўскія партнёры праяўляюць вялікую цікавасць да ідэі, паведаміў мэр. Яе сутнасць – у арганізацыі міжнароднага воднага шляху па рэчышчы Нёмана, які дазволіць ствараць і папулярызаваць трансгранічныя турыстычныя маршруты. У перспектыве гэта дасць магчымасць пашырыць камунікацыю праз возныя шляхі і з Польшчай праз Аўгустоўскі канал.
Для ўвасаблення ідэі ў жыццё неабходна выканаць добраўпарадкаванне з беларускага боку пагранічнага паста, ана літоўскай тэрыторыі – паглыбіць фарватэр. У выпадку рэалізацыі праекта плануецца набыццё 1-3 пасажырскіх судоў.
Папярэдне кошт праекта ацэньваецца каля 6 млн еўра. Фінансаванне на яго ажыццяўленне можа быць атрымана пра праграму міжнароднай тэхнічнай падтрымкі. Для ўдзелу ў конкурсе зараз рыхтуецца заяўка.