Фотафакт: На Гарадзеншчыне жывуць плямістыя алені, якія ў будучыні могуць выцесніць мясцовыя віды

|

Каля 20 плямістых аленяў блукае ў выколіцах вёскі Алекшыцы на Гарадзеншчыне. Па словах мясцовых жыхароў, старшыня калгаса завёз жывёл у пачатку 2000-х гадоў, але разводзіць іх не атрымалася, бо ўсе яны ўцяклі і цяпер самастойна жывуць і размнажаюцца ў прыродзе.


Для Беларусі, які і для ўсёй Еўропы, гэта від-інтрадуцэнт. Абарыгенныя папуляцыі жылі толькі ва Усходняй Азіі, а сюды іх прывезлі больш за 150 гадоў таму для аздаблення паркаў арыстакратаў і павелічэння паляўнічых відаў. Цяпер гэты від жыве ў многіх краінах прыроды.

 

Плямістыя алені канкуруюць з мясцовымі відамі аленяў, ласёў і казуль. Магчыма, у бліжэйшыя дзясяткі гадоў новы від капытных заменіць старыя, што спрадвеку жылі тут.

 

На Гарадзеншчыне зафіксавалі новы для Беларусі від жывёл