Новы аўтавакзал у Беластоку можа з’явіцца ўжо праз год
Такім чынам горад атрымае новы вакзал бясплатна і хутка – працы павінны пачацца ў кастрычніку і скончыцца ўжо ў чэрвені 2017 года. Аднак гэта прапанова ад пачатку выклікала шмат сумненняў. Акрамя аўтавакзала Budner мае пабудаваць побач два гандлёвыя аб’екты памерам па 2 тыс. кв.м. Многія гараджане і некаторыя прадстаўнікі гарадскіх уладаў лічаць, што для Беластока гэта надта дробныя гандлёвыя цэнтры, піша Strefa Biznesu.
Таксама вядома, што прапанова фірмы Budner – не адзіная – былі таксама больш карысныя, у тым ліку ад фірмы Konstanty Strus, якая летась збудавала Галерэю Юравецку. А дзякуючы прапанове мясцовага прадпрыемства Rogowski PKS мог бы не проста выйсці на ноль, але і зарабіць 1,5 млн злотых. Аднак горад захацеў збудаваць новы вакзал максімальна хутка – таму і выбралі прапанову ад Budner. На яе не трэба дадатковых дазволаў, перад усім уключэння ў мясцовы план забудовы.
Новы аўтавакзал будзе меншым за сённяшні, будзе таксама менш платформаў. Збудаваны ў 1970-я гады беластоцкі вакзал быў тады другім па велічыні такога тыпу аб’ектам у Польшчы. Сёння патрэбы ў такім вялікім вакзале няма.
Канчатковы праект новага аўтавакзала абмяркоўваецца з архітэктарамі, але некалькі візуалізацый ёсць ужо сёння.