“Рэвалюцыйны рух не згас – ён развіваецца”. Гарадзенскія камуністы адзначылі Дзень нараджэння Леніна

|

Камуністы ўсклалі кветкі ла падножжа помніка і правялі невялікі мітынг.

 

 

“У нас расце значнасць ленінскіх ідэй і ідэй марксізму. Тое, што мы захавалі ў душы – гэта мае будучыню. Свет будзе вяртацца да ідэі сацыялізму. Сёння рэвалюцыйны рух не згас – ён развіваецца. У нас наперадзе вялікае свята – стагоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. Я лічу, што праз правядзенне нашых мітынгаў, праз тое, што мы застаёмся вернымі ідэям камунізму і будзе расці аўтарытэт нашай партыі“, – распавяла адна з актывістак.

 

Варта адзначыць, што ў параўнанні з мінулым годам павіншаваць Леніна сёлета прыйшло значна менш людзей. Магчыма, ролю адыграла кепскае надвор’е.