Вясна вырашыла пакапрызнічаць: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

25 красавіка. Воблачнае надвор’е будзе трымацца да самага вечара. З сярэдзіны дня і да яго заканчэння будзе ісці дождж. Вецер паўночны, 2,7 – 3,7 м/с.

 

Раніца: +3°

Дзень: +4°

Вечар: +3°

 

26 красавіка. На працягу ўсяго дня будзе стаяць воблачнае надвор’е. Начны дождж да раніцы паступова пяройдзе ў дробны дождж са снегам. У другой палове дня яго зменіць дробны дождж, які скончыцца толькі пад вечар. Вецер паўночна-заходні, 3,6 – 5,1 м/с.

 

Ноч: +3°…+2°

Раніца: +2°…+4°

Дзень: +5°

Вечар: +7°…+5°

 

27 красавіка. Раніца і дзень чакаюцца хмарнымі, а вечар абяцае быць ясным. Без ападкаў. Вецер паўднёвы, 2,8 – 5,3 м/с.

 

Ноч: +3°

Раніца: +6°

Дзень: +14°

Вечар: +11°

 

28 красавіка. Воблачнае надвор’е чакаецца раніцай і днём, а вечарам неба высветліцца. Днём пойдзе моцны дождж, але бліжэй да вечара ён павінен заціхнуць. Вецер паўднёва-усходні, 2,3 – 6,6 м/с.

 

Ноч: +8°

Раніца: +8°

Дзень: +8°

Вечар: +7°

 

29 красавіка. Раніцай неба будзе ясным, а днём пакрыецца хмарамі, якія не знікнуць да завяршэння дня. Днём чакаецца дробны дождж, які да вечара можа ўзмацніцца. Вецер паўднёва-заходні, 0,7 – 3,5 м/с.

 

Ноч: +4°

Раніца: +6°

Дзень: +12°

Вечар: +9°

 

30 красавіка. Чакаецца яснае надвор’е, у другой палове дня неба зацягнецца аблокамі, каб да вечара зноў ачысціцца. Без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў, 0,8 – 3,3 м/с.

 

Ноч: +4°

Раніца: +6°

Дзень: +9°

Вечар: +8°

 

1 мая. На працягу ўсяго дня надвор’е будзе пахмурным. Усю другую палову дня будзе ісці дробны дождж. Вецер пераменных напрамкаў, 2,8 – 4 м/с.

 

Ноч: +3°

Раніца: +7°

Дзень: +12°

Вечар: +10°

 

Фота Руслана Фядосава