Баскетбалісты “Гродна-93” усё бліжэй да фіналу
Абедзве сустрэчы гарадзенцы правялі на высокім узроўні і гулялі ў некаторых момантах супраць суперніка ў палову сілы, пры гэтым дэманструючы прыгожы баскетбол.
Варта адзначыць, што каманды і ў пятніцу, і ў суботу паказалі высокі працэнт рэалізацыі далёкіх кідкоў, аднак відавочная перавага гарадзенцаў на падборы дазволіла ім дамагчыся жаданага выніку.
22.04.16 “Гродна-93” – “Барысфен” – 94:71
23.04.16 “Гродна-93” – “Барысфен” – 108:88
Пасля паспяховага старту ў паўфінале галоўны трэнер “Гродна-93” Андрэй Васiлеўка пракаментаваў гульню сваёй каманды:
“У суперніка быў нядрэнны падбор гульцоў і хлопцы там вынослівыя. Нам жа давялося цяжэй, у двух матчах мы задзейнічалі адных і тых жа гульцоў. Абгулялі “Барысфен” за кошт якасных падбораў, а таксама за кошт атакі з далёкіх дыстанцый”.
Пасля паспяховага старту гарадзенскай камандзе патрэбна ўсяго толькі адна перамога ў Магілёве, каб выйсцi ў фiнал.
Фота: grodno93.by