Гарадзенскія мотабалісты дадалі ў гульні, але ў Кубку выступілі няўдала
Усяго ў Кубку ўзялі ўдзел шэсць каманд. Першым супернікам, з якiм сустракаліся гарадзенцы, быў мінскі мотабольны клуб “СДЮСТШ”. Каманда з Гродна упэўнена разграміла мінчукоў з лікам 9:0.
Наступны матч нашы мотабалісты гулялі ўжо супраць больш дасведчанай каманды “Зара”. Да перапынку дружына з Гродна прайгравала з лікам 0:4, але пасля перапынку гарадзенцы сабраліся і далі бой суперніку. Забіць камандзе атрымалася толькі тры мячы, на чацвёрты ўжо не хапіла сілы. Такім чынам гарадзенцы развіталіся з фіналам.
Матч за трэцяе месца “Гродна” праводзіў супраць “Лунінца”. На працягу ўсёй гульні каманды змагаліся на роўных. Але за некалькi хвілін да канца асноўнага часу гарадзенскія мотаболісты прапусцілі тры мячы і прайгралi матч за бронзу Кубка Беларусі.
Спартыўны аглядальнік з Пінска Ігар Ісаеў сачыў за гарадзенцамі на працягу ўсяго Кубка і адзначае, што каманда з Гродна ў параўнанні з мінулым годам прыкметна дадала.
“Гарадзенскія мотабалісты сталі больш упэўнена гуляць, гэта было заўважна ў гульні з мінскімі камандамі, асабліва ў матчы з “Зарой”. Гарадзенцам не хапіла крыху, каб зраўняць лік з супернікам. Мотабольны клуб “Гродна” мог узяць і бронзу Кубка, але камандзе трохі не пашанцавала і яна на апошніх хвілінах прайграла матч”.
Кубак стаў падрыхтоўкай гарадзенцаў да чэмпіянату Беларусі. Мотабольны клуб “Гродна” правядзе першы тур ужо 8 мая, дзе сустрэнецца на выездзе з пiнскiм “Юнацтвам”.