Конкурс экологических проектов “Зелёнка” собирает идеи
У рамках конкурсу ўдзельнікі змогуць сабраць каманду для сумеснай працы над праектам, даведацца, наколькі іх ідэя важная для грамадства, прайсці навучанне ад прафесійных экспертаў. На фінальнай стадыі конкурсу 15 самых перспектыўных і запатрабаваных грамадствам праектаў атрымаюць фінансавую падтрымку ад арганізатараў.
У вас ёсць цікавая экалагічная ідэя? Каб стаць удзельнікам конкурсу “Зялёнка”, размесціце яе ў Інкубатары ідэй на платформе Talaka.by і запоўніце заяўку на ўдзел. Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 29 красавіка ўключна. Для праходжання на наступны этап вам неабходна будзе сабраць каманду мінімум з трох чалавек і атрымаць 25 адзнак “гэта важна”.
Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі “Зялёнкі” і сачыць за ўсімі навінамі конкурсу можна на Зялёным партале, сайце Talaka.by, а таксама на сайце Школы экалагічнага актывіста таварыства “Зялёная сетка”.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах:
+375291210107 Надзея (таварыства “Зялёная сетка”)
+375291184579 Юлія (платформа “Talaka.by”)