У вёсцы Квасоўка пабудуюць новы храм
Будаўніцтва будзе весціся на сродкі вернікаў. Праектная дакументацыя ўжо падрыхтаваная. Гэта будзе невялікі храм з адным купалам у неарускім стылі вышынёй 19,5 м разам з крыжом.
Нябесным апекуном будучага храма вернікі абралі святога Іаана Кармянскага, нятленныя парэшткі якога знаходзяцца ў вёсцы Карма Гомельскай вобласці. Сярод вернікаў нямала перасяленцаў з Гомельшчыны, а таксама з самой Кармы.
Протаіерэй Іаан Гашкевіч (1837-1917) быў святаром у Корме, ён ацаліў вернікаў ад хвароб, адчытваў апанаваных бесамі, прадказваў. Рашэннем сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 1998 годзе протаіерэй Іаан (Іосіф) Гашкевіч быў кананізаваны.
Паводле інф. БелТА