Выратавальнікі ля Гродна выцягнулі пенсіянера з глыбокага катлавану
Ратавальнікаў выклікаў лекар брыгады інтэнсіўнай тэрапіі хуткай дапамогі. Без дапамогі МНС немагчыма было выцягнуць пацярпелага з яміны.
Выратавальнікі былі на месцы ўжо праз пяць хвілін. Пры дапамозе насілак яны паднялі пацярпелага на паверхню, пасля чаго ён быў шпіталізаваны з пераломам таза і ўдарам хрыбетніка. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.