Відэаролік да 9 мая: гарадзенцы чатырох пакаленняў чытаюць “Балладу о матери”

|

“У роліку прымалі ўдзел чатыры пакалення гараджан, сярод іх ветэраны. Яны з задавальненнем падтрымалі ідэю і далучыліся. Новыя адчуванні, як яны казалі, патрэбныя і ў 90 гадоў, – расказвае аўтар праекта Андрэй Iрха. Ён кажа, што праца над праектам дала маладым удзельнікам вельмі шмат – перадусім магчымасць жывога кантакту з сапраўднымі легендамі. “У нашых дзяцей такой магчымасці ўжо можа не быць”, – кажа Андрэй.

 

 

Ключавымі фігурамі роліка сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ганаровыя жыхары горада Валянціна Баранава і Сямён Феафанавiч. Пакаленне сучасных бацькоў прадставіў генерал-маёр у запасе, у мінулым начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Сычэўскі. Прадстаўнікамі больш малодшага пакалення стала Таццяна Яскевіч – супрацоўніца прэс-службы МНС, тэлевядучая Ганна Руда і аўтар праекта Андрэй Iрха. Самыя малодшыя ўдзельнікі – гарадзенцы Кірыл Грэшчык і Аліна Венцко.