На Чырвонаармейскай ля брамы вайсковай часткі на хаду загарэлася Audi
У момант здарэння ў частцы знаходзілася шмат міліцыянераў, якія хутка ачапілі месца і не падпусціць да палаючай машыны старонніх людзей. Аператыўна спрацавалі i пажарныя, якія прыехалі вельмі хутка.
“Не прайшло і пяці хвілін як яны прыехалі. А ўсё здарылася на маіх вачах – у старэнькай Аўдзі пад пярэднім крылом пачало іскрыць, а потым машына загарэлася ля самага КПП вайсковай часткі. Усё выглядала як нейкая дыверсія. А потым столькі міліцыянераў з’явілася! Шуміха!”, – распавёў сведка здарэння Міхаіл.
На шчасце, пажар хутка згасілі, ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі супрацоўнікаў МНС, у машыне ў момант руху загарэлася праводка.