Апошні бой ён цяжкі самы: “Гродна-93” пачынае фінальную серыю

Нязменнаму чэмпіёну апошніх гадоў і самай тытулаванай камандзе краіны трэба будзе правесці серыю да трох перамог. Перавагай хатняй пляцоўкі ў стартавых матчах валодае менавiта гарадзенская дружына.

 

На шляху да фіналу “Гродна-93” не пакінуў шанцаў магілёўскаму “Барысфену” (лік у серыі 3-0), а “Цмокi-Мiнск” разграмілі сталічны Імпульс-БДУІР (лік у серыі 3-0).

 

Варта адзначыць, што асноўную частку сезона баскетбалісты “Цмокаў” праводзілі матчы на міжнародных спаборніцтвах, а гарадзенцы тым часам упэўнена, не прайграўшы ніводнага матча ў чэмпіянаце, выйшлі ў фінал.

 

Са старэйшымі “Цмокамі” камандзе Андрэя Васiлеўкі ў гэтым сезоне ўжо даводзілася  сустракацца, але толькі ў паўфінале Кубка. Тады гарадзенцы буйна саступілі свайму суперніку з лікам 101:67.

 

У леташнім фінале гэтыя ж супернікі таксама змагаліся за золата чэмпіянату. Тады мінчане не далі ніводнага шанцу баскетбалістам “Гродна – 93”. Хоць для “Цмокаў” і з’яўляюцца гарадзенскія баскетбалісты адзіным годным супернікам у нацыянальным чэмпіянаце, абыграць камандзе Андрэя Васiлеўка мінскую дружыну, якая складаецца з мноства легіянераў, будзе вельмі складана.

6 мая “Гродна-93” – “Цмокі-Мінск” (18.00)
7 мая “Гродна-93” – “Цмокі-Мінск” (16.00)
13 мая “Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” (18.00)
*14 мая “Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” (15.00)
*18 мая “Гродна-93” – “Цмокі-Мінск”(17.30)