Фотафакт: Гарадзенцы пачынаюць адкрываць купальны сезон
Цягам дня людзі прыходзілі на пляж у асноўным загараць. Толькі адзінкі спрабавалі заходзіць у ваду. Такім чалавекам быў Юрый.
“Я заўсёды пачынаю плаваць у канцы красавіка і ніколі не змяняю сваёй традыцыі. Я за здаровы лад жыцця. Вада ў Нёмане чыстая, выдатная. Мне падабаецца майская вада, яна прыемней, чым улетку. У гэты час яна халодная і мае выдатны эфект”.
Аляксандр прыйшоў на пляж, каб адпачыць ад хатніх праблем. Заходзіць у ваду ён доўга адмаўляўся, але ў выніку і ён адкрыў для сябе купальны сезон.
“Мы з 70-х гадоў пастаянна з хлопцамi плавалі і ў красавіку, і ў маі. Час прайшоў, я трохі забыўся, што гэта такое. Сёння прыйшоў і вырашыў страсянуць даўніной”.
Тэмпература вады ў Нёмане на пачатак траўня складала каля 11 градусаў. Тэмпература паветра днём +15…+22 градусаў. Афіцыйна пляжны сезон адкрыецца ў Гродне 1 чэрвеня.