Па цэнтры Гродна прайшліся самыя музычныя супрацоўнікі памежнай службы

У Гродне выступалі музычныя калектывы з Брэста, Пінска, Мозыра, Гомеля, Полацка, Смаргоні, Ліды i Гродна. Усе яны прадстаўляюць пагранічныя групы і атрады. Таксама на конкурс прыехаў Ансамбль памежнай службы Беларусі з Мінска.

 

З 12.00 да 13.00 аркестры прайшлі ад Савецкай плошчы да парку Жылібера. На шляху яны рабілі 5-хвілінныя прыпынкi ды прадстаўлялі свае музычныя нумары. За гэты час гарадзенцы паспелі пачуць як вядомыя айчынныя і замежныя кампазіцыі.

 

 

Працягнуўся парад на летняй пляцоўцы ў парку. Менавiта там прайшоў музычны марафон з пляц-канцэртам кожнага з калектываў. Упрыгожваннем мерапрыемства стала выступленне зводнага аркестра органаў Памежнай службы.


“Наш конкурс праходзіць ужо ў сёмы раз і нам прыемна што яго прымае памежны Гродна. Дождж нам не перашкода. Як у нас кажуць: “дождж парушальніка выматвае, а памежніка бадзёрыць”. Таксама і з прымежным насельнiцтвам, якое мае непасрэднае дачыненне да аховы дзяржаўнай мяжы”, – сказаў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы дзяржпагранкамітэта палкоўнік Міхаіл Аксiнюк.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >