“Нёман” здабыў першую перамогу і пачынае выбірацца з дна турнірнай табліцы

У 8 туры ў Гродна завітала каманда, з якой гарадзенцы яшчэ ніколі не сустракалiся. Дэбютант годна пачаў сезон і на момант гульні з “Нёманам” займаў другі радок у турнірнай табліцы. Гульня памiж супернікамі абяцала быць цікавай яшчэ і таму, што ў складзе “Іслачы” знаходзяцца тры дасведчаныя футбалісты, якія калісьці гулялі ў Гродне: Макар, Алумона і Дзянісевіч. Варта адзначыць, што толькі апошні прыняў удзел у матчы.

 

Гарадзенцы годна правялі першы тайм. Можна сказаць – лепшы ў гэтым сезоне. Адкрыць лік гаспадарам удалося на 17-й хвіліне матчу. Зрабіў гэта Арцём Канцавы, які пасля адскоку эфектна і ўдала прабіў праз сябе.

 

 

Другі гол гарадзенцы забілі праз 10 хвілін. Бомбель выдатна пазмагаўся за мяч і ўвайшоў у штрафную гасцей, дзе яго спынілі толькі з дапамогай парушэння. Суддзя доўга не думаючы паказаў на кропку. Адзінаццаціметровы рэалізаваў Васілюк. Такім чынам лік у гульні стаў 2:0.

 

 

Да перапынку гарадзенцы не зменшылі абароты і гулялі спакойна. Праўда, у адным з момантаў жоўта-зялёным прыйшлося панервавацца, калі з выгаднага становішча прабіў нападаючы гасцей Патоцкі. Але з дзявяткі варот Курганскі здолеў выцягнуць гэты мяч.

 

Другую палову гульня прайшла пад дыктоўку гасцей. “Іслач” ўжо на 50-й хвіліне магла скараціць адставанне. Але ў чарговы раз на вышыні быў Курганскі. Яму ўжо даводзілася часцей уваходзіць у гульню, чым у першай палове.

 

Атака за атакай абвальваліся на вароты гарадзенцаў, актыўнічаў у цэнтры поля Іван Дзянісевіч, некалі капітан гарадзенскага “Нёмана”. На 62-й хвіліне менавіта з яго падачы Яскевічу ўдалося скараціць адставанне ад гаспадароў.

 

 

Да канца матчу гарадзенцы трымалі абарону і стараліся не падпускаць суперніка да сваіх варот. Дзякуючы зладжанай гульні, “Нёман” усё ж такі выстаяў і зарабіў першыя 3 ачкі ў гэтым сезоне. Футбалісты пакідалі поле пад бурныя апладысменты заўзятараў.


17.05.2016 “Нёман” – “Iслач” – 2:0

 

Дзякуючы перамозе над “Іслаччу”, “Нёману” ўдалося пакінуць апошні радок. Хочацца верыць, што назаўсёды.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >