На “Ночы ў музеі” можна будзе патрапіць на экскурсію ў Музей турмы

|

Наведванне Музея гарадзенскай турмы будзе толькі адным з пунктаў праграмы, якую ладзіць 21 мая Музей гісторыі рэлігіі.


Гэта будзе другая ў горадзе ноч у музеі. Першую ладзіць днём раней Гісторыка-археалагічны музей.

 

Пачатак імпрэзы ў 19.00. Кожны наведнік пабывае ў трох музеях: гісторыі рэлігіі, пажарнай каланчы і турэмным музеі. У 22.00 удзельнікаў чакае спектакль ад галоўнага рэжысёра Тэатра лялек Алега Жугжды, у 23.00 – арганны канцэрт у Фарным касцёле.