Фотафакт: У Гродне прайшоў другі парад дзіцячых вазкоў

У гэтым годзе ў незвычайным заездзе прыняло ўдзел 70 сем’яў – на 5 больш, чым летась.

 

Бацькі творча падышлі да ідэі свята і вазкі з малымі стылізавалі пад розныя транспартныя сродкі: трактары, самалёты, лодкі, машыны. Быў нават вазок-экзатычны востраў. Некаторыя бацькі падтрымалі ідэю свята казачнымі касцюмамі.

 

Акрамя параду ў парку прайшлі святочныя мерапрыемствы.