Піце каву мегабайтамі. Як выглядаюць у сеціве суполкі папулярных гарадзенскіх кавярняў
Наша кава: “Кава – справа асабістая, каву з кім папала не п’юць”
Старонка кавярні ў Facebook прапануе знаёмства з навінкамі ўстановы і анонсамі мерапрыемстваў. Тыя, хто папярэдне заглядаў сюды, маглі даведацца, што кавярня прапаноўвала, напрыклад, зніжку ў 14% на дзень закаханых, ці 15% адсоткаў у Дзень роднай мовы для тых, хто размаўляе па-беларуску. Дарэчы, гэта адзіная ў сеціве суполка, што карыстаецца ў камунікацыі беларускай мовай. Напачатку было больш пастоў па-руску, але апошнім часам, мабыць, улічыўшы заўвагу наведвальніка, сталі пісаці пераважна па-беларуску.
Пазнаёміцца з дейнасцю кавярні можна ў фотаальбоме.
Зараз суполка кавярні ў сеціве мае 384 сябра, 77 чалавек адзначылі, што наведваліся сюды. Апошні пост ад кавярні быў размешчаны 16 мая.
Варта заўважыць, што барыста з “Нашай кавы” не шкадуюць дзяліцца ведамі ў сеціве. “Твайму стылю” яны расказалі, як прыгатаваць каву дома, калі няма шансаў наведаць кавярню і пра тое, як запарваць каву адным з альтэрнатыўных спосабаў – у сіфоне.
Просто кофе – складаныя моманты можна спрасціць кавай
Кавярня “Просто кофе” мае ў сеціве дзве старонкі. Суполка на Facebook – неафіцыйная, створаная аматарамі ўстановы. Тут можна пабачыць найперш здымкі наведвальнікаў і іх водгукі.
Сярэднюю ацэнку 5 з 5 зорак далі 6 аматараў кавярні, яшчэ 70 адзначылі, што наведваліся сюды. Апошні пост у суполцы датаваны 15 мая.
1 align=”” width=”725″ height=”482″ >
Афіцыйная старонка кавярні ёсць у Instagram. На яе падпісана 1134 асобы.
Надвор’е шэпча, што Houdini запрашае
Гастрабар Гудзіні (Houdini gastro bar) мае суполку ВКонтакте. Тут можна пагартаць альбом са здымкамі інтэр’ераў, а таксама паслухаць музыку.
Ёсць магчымасць спампаваць файлы з меню кактэйляў, сушы і прапановаў ад шэф-кухара. Размяшчаць навіны на старонцы можа толькі адміністратар, для наведвальнікаў ёсць магчымасць каментаваць допісы.
Старонка мае 2307 сябраў. Апошні запіс зроблены 21 мая.
Раскоша – усё змяняецца, а смак любімай кавы нязменны
Старонка цукерні Раскоша 1795 таксама месціцца ВКонтакте. Тут можна пачытаць пра асаблівасці прыгатавання фірмовых страваў кавярні і традыцыйных напояў. Ёсць і альбом са здымкамі інтэр’ераў.
Да абмеркавання наведвальнікам прапанавана тры тэмы:
– Вашы прапановы
– Ваша самая любімая кава ці напой
– Як вам персанал
Найбольшай папулярнасцю карыстаецца першая тэма – тут змешчана 12 допісаў. Большасць з іх тычыцца (як не дзіўна) моўнага пытання:
Праўда зараз абмеркаванні і тут прыціхлі. Апошні допіс у тэме змешчаны 22 ліпеня 2015 года.
Змяшчаць паведамленні ў суполцы Раскошы можа кожны ахвотны, самыя познія з іх дададзены сябрамі цукерні. Апошні ўласны пост датаваны 26 чэрвеня 2015 года. Колькасць сябраў суполкі – 152 чалавекі.
Грыль бар Хані-Кабані – лепшы дэсерт – гэта мяса
Грыль бар мае старонкі ў Facebook і ВКонтакте, дзе вельмі актыўна распавядае пра дзейнасць установы. У стужцы Facebook можна знайсці анонсы музычнай праграмы, здымкі фірмовых страў, водгукі ад наведвальнікаў. На сцяне ВКонтакте ёсць нават асобны фотаальбом з актуальным меню.
Ёсць тут і апытанка “якое мяса на грылі вы любіце найбольш?” Праўда, адказы пакуль далі толькі два чалавекі.
Цалкам колькасць сяброў грыль бара ў Facebook складае 236 асобаў, 113 адзначылі, што наведвалі установу. Суполка ВКонтакте налічвае 83 сябра. Апошні запіс на абедзвюх старонках датаваны 22 мая.
Куба – давайце проста вып’ем-патанцуем. Навошта шукаць нагоды
Суполка Кубы размяшчаецца ў Facebook і ўтрымлівае ў асноўным анонсы тэматычных мерапрыемстваў бара. Можна таксама паглядзець некалькі музычных кліпаў і пагартаць фотаальбом. Тут Куба мае 550 віртуальных сяброў.
Суполка бара Вконтакте знана больш людная – 2 846 асобаў.
2 align=”” width=”725″ height=”287″ >
Тут апроч фотаздымкаў і анонсаў ёсць яшчэ і музыка. Тэмы, прапанаваныя да абмеркавання – водгукі і пажаданні і адкрыццё бара. Другая ўжо страціла актуальнасць, а ў першай апошнія допісы тычацца музыкі ў бары. Праўда, там толькі пытанні. Адказы наведвальнікі атрымліваюць, мабыць, у рэале.
Апошні допіс на сцяне бара быў змешчаны 20 мая.
Н2О – кавярня, піцэрыя, сямейны рэстаран
Установа мае старонку ў Faacebook, дзе ў асноўным месцяцца анонсы імпрэзаў і акцый кавярні. Тут можна паглядзець фотаальбом, пазнаёміцца з інтэр’ерам і фірмовымі стравамі.
Колькасць сяброў суполкі – 145 чалавек, 7 адзначылі што наведвалі кавярню. Апошні запіс быў зроблены 6 сакавіка.
Кавярня Шэкспір – нельга купіць шчасце, але можна купіць каву. Гэта амаль тое самае
0 align=”” width=”725″ height=”333″ >
Кавярня мае суполку ВКонтакте і настрой гэтай старонкі – класічна-гумарыстычны. Тут можна знайсці прапанову на зніжку ў 15% за веды класічнай літаратуры, анонс зніжак для студэнтаў на час сесіі ці проста добры жарт. У фотаальбомах можна пабачыць, як выглядае розная кава па версіі Шэкспіра, пазнаёміцца з суполкай кавярні і пабачыць адкрыццё ўстановы.
Прапанаваны плэй-ліст утрымлівае папулярную музычную класіку.
Суполка мае 1130 сябраў. Апошні раз аднаўлялася 20 мая.
Чэмпі – Свой у дошку!
Мультыфарматная кавярня-клуб “Чэмпі” мае суполку ВКонтакте. Адметнасцю групы з’яўляецца мноства фотаальбомаў, сярод якіх “Сэлфі ў Чэмпі”, “Новы год у Чэмпі” і “Дзень народзінаў клуба”.
3 align=”” width=”725″ height=”345″ >
4 align=”” width=”725″ height=”533″ >
Апошняе паведамленне ў суполцы ад 24 мая – аб зніжках для студэнтаў па аўторках і чацвяргах, а перадапошняе ўтрымлівае актуальныя кошты на абед ці вячэру. Суполка аб’ядноўвае 2 134 чалавекі.
Nesterka Bar – тое, што выходныя скончваюцца, не нагода каб расслабляцца
5 align=”” width=”725″ height=”383″ >
Веган-бар Несцерка размясціў сваю суполку ВКонтакте і сабраў там 1102 чалавекі. Тэмы, што выносяцца да віртуальнага абмеркавання: “Ну че пожрать есть?” і “Забытае і згубленае”. Вялікі фотаальбом пакуль толькі адзін – са святкавання гадзіны Зямлі.
6 align=”” width=”725″ height=”533″ >
Допісы на сцяне тычацца не толькі тэматыных вечароў і новых страваў, што з’явіліся ў меню, але і розных адметных дат. Напрыклад, 17 мая быў допіс прысвечаны дню барацьбы з гамафобіяй.
Апошні допіс у суполцы размешчаны 19 мая.
Кавярня-бар Рандэву – заўжды жывая музыка
7 align=”” width=”725″ height=”379″ >
Таксама ВКонтакте абаснавалася і суполка кавярні-бара “Рандэву”. Тут можна пачытаць пра імпрэзы, што праводзіліся ў кавярні – Хэлоўін, сямейны дзень ці абед для ветэранаў на дзень Перамогі, ці паслухаць музычную кампазіцыю, што мае такую ж назву, як і кавярня. Успомніць пра добрыя моманты з жыцця кавярні дазваляюць фотаздымкі з дзясятка альбомаў.
8 align=”” width=”725″ height=”518″ >
Што да інфармацыі па коштах, яе прапануюць удакладняць па тэлефоне. Суполка налічвае 1968 чалавек. Апошні запіс на сцяне прапануе вакансіі персанала і быў зроблены 24 мая.
Бар (Gentleman’s club) Рэлакс – лепш адзін раз пабачыць… ці клуб адзінага ў Гродне джэнтэльмена
9 align=”” width=”725″ height=”533″ >
Суполка бара ў ВКонтакце з’яўляецца адзінай з усіх гарадзенскіх закрытай, бо і сам бар мае статус 18+. Цікава, што мелі на ўвазе арганізатары, калі назваліся GentlemАn’s клубам, бо ў англійскай мове форма “man” адпавядае адзіночнаму ліку, а для множнага выкарыстоўваецца “men”. Магчыма, тут і няма памылкі, але тады цікава, хто ж ён, гэты адзіны джэнтльмэн на ўвесь горад?
Для сябраў установы ёсць магчымасці перыядычна атрымліваць бонусы за ўдзел у віртуальным жыцці – сярод тых, хто сябруе са старонкай і робіць рэпосты, перыядычна праводзяцца розыгрышы з прызамі ад бара.
Афішы мерапрыемстаў і здымкі інтэр’ераў можна пабачыць ў альбомах суполкі.
Суполка аб’ядноўвае 1724 сябра, апошні запіс зроблены 25 мая.
Бар Карчма – кожную сераду – розыгрыш, і гэта не розыгрыш
Бар Карчма размясціў сваю суполку ў Instagram і без лішніх словаў дэманструе тут прыгожыя здымачкі ежы. Апошнім часам да іх дадалося і “трохі літар” – допіс ад 24 мая ўтрымлівае фрагмент меню установы, папярэднія – інфармацыю пра новую акцыю – розыгрышы фірмовых страваў па серадах. У гэтай сетцы Карчма мае 922 падпісчыкі. Суполка бара Вконтакте налічвае 48 сяброў. Тут можна паглядзець кліп Старога Ольсы “У карчме” і даведацца пра апошнюю акцыю – зніжку ў 10% пасля 18.00 ад суботы да чацвярга. Гэты запіс у суполцы адзіны і датаваны 25 красаваіка.
Starlight cafe – нясём правільную каву ў масы!
Кавярня стварыла сваю пляцоўку ВКонтакте і сабрала тут 1809 сяброў. У суполцы пакульняма фотаздымкаў і музыкі, затое шмат жартаў. Напрыклад, можна “патэставаць” сябе на падабенства да смешных смайлікаў.
Ну а пачытаўшы агляд кавярняў, самы час выпіць філіжанку кавы – і не толькі віртуальна.
Першае фота: Hannah Wei, unsplash.com