3000 квадратов, самокаты и терраса на крыше. Как выглядит офис EPAM в Гродно

Дырэктар Канстанцін Галунко – першы з кім мы сустрэліся – распавёў, як за 16 гадоў змянілася знешняе аблічча гарадзенскага офіса.

 

“У траўні 2000 года ў Гродне адкрыўся першы рэгіянальны офіс ЕРАМ ў Беларусі. 16 гадоў таму ў ім працавалі 5 чалавек, сёння – больш за 290 спецыялістаў: сярод іх распрацоўшчыкі і тэсціроўшчыкі, спецыялісты па кіраванні праектамі і кантролю якасці, архітэктары праграмнага забеспячэння, праектныя і рэсурсныя менеджэры, графічныя дызайнеры, бізнес-аналітыкі, сістэмныя адміністратары, офісныя спецыялісты, спецыялісты па працы з персаналам і выкладчыкі англійскай мовы”, – распавядае Канстанцін.

 

Першы офіс быў размешчаны недалёка ад Румлёўскага маста. Пафарбаваны блакітнай фарбай гіпсакардон і столь “Армстронг” у тыя часы стваралі ўражанне самавітага рамонту.

 

Яшчэ адзін офіс з 2008 па 2014 год быў на вул. Свярдлова. Ён ужо быў па-сапраўднаму прыгожым і камфортным. “Тут былі ўлічаны вынікі працы над памылкамі па занаванню і сістэмам забеспячэння мікраклімату”, – тлумачыць Канстанцін.

 

Пра тое, як выглядае сённяшні офіс, нам распавяла старэйшы офіс-менеджэр Кацярына Кулеш.

 

Прычына пераезду ў новы офіс досыць банальная – супрацоўнікі перасталі змяшчацца ў старым. Зараз EPAM ў Гродне займае больш за 3000 кв.м. Часцяком за дзень даводзіцца праходзіць па офісе некалькі кіламетраў – каб дадаць драйву ў працэс супрацоўнікам купілі некалькі самакатаў.

Офісная прастора гэта рознага памеру кабінеты і open space, падзеленыя на кластары з дапамогай шкляных перагародак. Дзякуючы гэтай методыцы размяшчэння працоўных месцаў, у супрацоўніка ёсць свая асабістая прастора. Калі каманда хоча нешта абмеркаваць сам-насам, для гэтага ёсць спецыяльна абсталяваныя пакоі перамоваў (meeting room). У офісе ёсць дзевяць перагаворных пакояў. Яны адрозніваюцца не толькі умяшчальнасцю, але і абсталяваннем (тэлевізары, праектары, кампутары, VOIP і г.д.). Кожны пакой названы ў гонар аднаго са знакамітых мастакоў: Далі, Шагала, Айвазоўскага і іншых, а ўнутры ёсць рэпрадукцыі іх карцін. 

На кожным паверсе арганізаваны зоны адпачынку і кухні з кавамашынамі, халадзільнікамі, мікрахвалёўкамі, вендынг- і кава-апаратамі, а таксама бясплатнай гарбатай/кавай. Зоны адпачынку абсталяваны зручнымі канапамі і яркімі мяккімі крэсламі, дзе супрацоўнікі могуць пагуляць у X-box або настольныя гульні. Акрамя асноўных “закрытых” памяшканняў у будынку яшчэ ёсць лаундж-зона на адкрытай тэрасе. Ужо цяпер там можна не толькі папрацаваць на свежым паветры, але і проста выпіць кубак кавы і пагутарыць з калегамі. 

“Мы шмат робім для таго, каб у офісе было зручна не толькі працаваць, але і адпачываць, – распавядае Кацярына. – У нас ёсць масажны кабінет, душавыя кабіны, тэнісны стол, міні-футбол, дартс, спартыўны куток з трэнажорамі, турнік і многае іншае. Амаль трэць супрацоўнікаў у летні час аддае перавагу прыязджаць на працу выключна на роварах, таму мы абсталявалі дзве крытых велапаркоўкі”. 

Пра жыццё ў офісе нам распавяла HR-спецыяліст (спецыяліст па працы з персаналам) Яўгенія Максімік.

 

У EPAM гнуткі працоўны графік. Стыль адзення свабодны, дрэс-кода як такога няма, таму, як водзіцца ў IT, тыповы look гэта джынсы, майка або простая кашуля і кеды. Дзяўчыны, як правіла, выбіраюць зручны для сябе стыль. Калі вы бачыце ў офісе кагосьці ў касцюме і строгай кашулі – хутчэй за ўсё, сёння адказны дзень у мэнэджэра або да хлопцаў на праект прыехалі заказчыкі.

“Часам мы глядзім у офісе кіно на вялікім экране. У непрацоўны час мы гуляем у “Мафію”, ладзім турніры па настольным тэнісе і футболе, дартсе, більярдзе і боўлінгу. Пастаянна ладзяцца цібілдынгі, квэсты, двойчы ў год – тэматычныя вечарыны, а для дзяцей супрацоўнікаў кампаніі праводзяцца дзіцячыя святы, – распавядае Яўгенія. – Таксама ў нас ёсць спецыяльныя курсы праграмавання для дзяцей на мовах Scratch і Pascal. Дзецям у гульнявой форме даюцца цікавыя заданні, мэта якіх – навучыць асновам праграмавання. Дзеці збіраюць і праграмуюць робатаў Lego Mindstorm, самастойна пішуць код, які “корміць” смачнасцямі віртуальнага гадаванца”.

 

З новых традыцый, у кампаніі са студзеня 2016 года з’явіліся два новых пазаштатных супрацоўніка – зайцы-вандроўцы Эп і Ам. Яны суправаджаюць супрацоўнікаў у камандзіроўках і адпачынках, вядуць свой блог у Instagram і шлюць фотасправаздачы з розных краін і гарадоў. Іх працоўны графік распісаны на месяцы наперад.

Што трэба, каб патрапіць на працу ў EPAM? Некалькі слоў ад старэйшага спецыяліста па падборы персаналу Наталлі Трылінг.

 

Ёсць два шляхі трапіць у ЕРАМ – шлях спецыяліста і шлях студэнта. Калі ў кандыдата ўжо ёсць досвед працы ў тэхналогіі (у ідэале – на камерцыйных праектах) – досыць адправіць сваё рэзюмэ з дапамогай адмысловай формы ці пакінуць водгук на вакансію.

 

Для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў і выпускнікоў профільных ВНУ адзін-два разы на год праводзіцца набор на бясплатныя трохмесячныя трэнінгі па Java, .NET, тэсціраванню, вёрстцы і мабільным напрамках.

“Мы ўдзяляем вялікую ўвагу падрыхтоўцы будучых IT-спецыялістаў і ствараем на базе ВНУ сучасныя навучальныя лабараторыі, у якіх выкладаюць нашы вядучыя эксперты. Чатыры такіх знешніх навучальных лабараторый на базе EPAM ёсць у ГрДУ, з якім мы даўно і паспяхова супрацоўнічаем”.

 

Пасля праходжання вонкавага трэнінгу самыя паспяховыя і матываваныя студэнты трапляюць ва ўнутраную вучэбную лабараторыю. Лабараторыя – навучальнае падраздзяленне кампаніі, дзе студэнты праводзяць фактычна поўны працоўны дзень і атрымліваюць практычныя навыкі, каб патрапіць на праект пасля завяршэння навучання. Большасць супрацоўнікаў прыходзіць у EPAM менавіта так.

 

На самай справе, прафесійны рост – гэта тое, навошта людзі прыходзяць да нас у кампанію. Супрацоўнік сам выбірае, як яму развівацца – “ўглыб” або “ўшыр”, тым самым робячы больш багатым свой вопыт. Можна спрабаваць сябе ў розных ролях, пераходзіць з аднаго кірунку ў другі, навучацца новаму, шукаць “сваё”. У нас ёсць культура абмену вопытам у кампаніі – рэгулярна праводзяцца семінары, вебинары, трэнінгі, унутраныя і знешнія канферэнцыі, мітапы, урокі прамоўніцкага майстэрства.