Міліцыя знайшла графіцістаў, што размалявалі сцены ў цэнтры Гродне. Аказася, што яны скарысталіся фарбамі, выдзеленымі для іншага праекта
“Надпісы з дапамогай фарбы пакінулі трое студэнтаў, што атрымліваюць вышэйшую адукацыю. Усе яны сур’ёзна захапляюцца графіці і былі наняты для афармлення падмурка аднаго з музейных будынкаў нашага горада. Там ім выдалі фарбу, якую яны пасля выкарысталі не па прызначэнню”, – растлумачыў начальнік ОУР Ленінскага РАУС Гродна падпалкоўнік міліцыі Віталь Асоцкі.
Варта адзначыць, што нічога благога студэнты не намалявалі. Выява на сцяне – гэта абрэвіятура іх суполкі графітыстаў. Тым не менш, зараз вырашаецца пытанне аб прыцягненні іх да ўстаноўленай законам адказнасці: крымінальнай ці адміністрацыйнай.