Не умеешь петь – не значит, что не должен. В Гродно открылся караоке-клуб «Луна»

“Луна – гэта прынцыпова новы, сучасны начны караоке-клуб з унікальным гукавым абсталяваннем, найноўшым караоке, прафесійным светлавым абсталяваннем, – сцвярджае кіраўніцтва клуба. – Тут зроблена ўсё для максімальна камфортнага баўлення вольнага часу. Вялікая сцэна і мноства плазменных панэляў па перыметры залы зробяць з любога выступу сапраўднае шоў”.

 

 

Галоўнай адметнасцю караоке-клуба стануць канцэрты з удзелам папулярных выканаўцаў. Кіраўніцтва паабяцала, што наведвальнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць любімыя песні, але і асабіста пагутарыць з артыстамі і нават праспяваць з імі на адной сцэне.