Палілі вогнішча і каталі на асле: гарадзенскія габрэі адзначылі Лаг ба-Омер

Развядзеннем вялікага вогнішча і вясёлым святам для дзяцей і дарослых у Гродне, 26 мая, мясцовыя габрэі адзначылі свята Лаг ба-Омер.


Доўгі час Лаг ба-Омер не з’яўляўся асабліва значным святам для габрэяў, аднак сёння значэнне яго моцна ўзрасло. Свята трывала заняла сваё месца сярод усіх вядомых святкаванняў габрэйскага народа. У гэты дзень прынята разводзіць вогнішчы, слухаць музыку і весяліцца.

 

Таксама ў гэты дзень у многіх рэлігійных сем’ях прынята ўпершыню стрыгчы хлопчыкаў, якія дасягнулі трохгадовага ўзросту.

 

У Гродне ў гэты дзень была падрыхтавана спецыяльная праграма для самых маленькіх – іх чакала займальнае катанне на сапраўдным асле і дзiцячы парад. Дарэчы, асёл, якога прывезлі на машыне, больш за 30 хвілін не хацеў выходзіць з фургона.

 

 

Лаг ба-Омер ў перакладзе азначае “33-ы дзень Омера”. Омерам называюць сямітыднёвы перыяд паміж двума галоўнымі вясновымі габрэйскімі святамі – Песахам (свята зыходу з Егіпта) і Шавуотам (свята даравання Торы). Гэта адзіны дзень у Омеры, калі адмяняюцца забароны на шлюб, стрыжку і галенне, нашэнне новага адзення.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >