У Гродне памёр украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук

|

Арцыбіскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі знаходзіўся ў Гродне на Эўхарыстычным кангрэсе, які 24-26 мая сабраў касцёльных іерархаў з Беларусі і замежжа. Пётр Мальчук памёр пасля свята Божага Цела, у ноч на 27 мая. Цела знайшлі ў яго асабістым пакоі, піша credo-ua.org.


Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам. Арцыбіскупу Пятру Мальчуку было 50 гадоў.

 

Пётр Мальчук (у цэнтры) на кангрэсе ў Гродне, побач з іншымі іерархамі