З чэрвеня да верасня аднаўляюцца чыгуначныя спалучэнні з Гродна да Адлера і Адэсы

|

Гэтак, аднаўляецца курсіраванне бесперасадачных маршрутаў у спалучэнні: Гродна-Адлер з 02.06 па 14.09 праз дзень, Гродна-Адэса з 04.06 па 16.09 праз дзень.

 

Вагон у Адэсу адпраўляецца ў складзе цягніка Гродна-Мінск у 6.25, прыбывае на месца ў 12.05 наступнага дня. У дарозе амаль 30 гадзін. Цана плацкартнага білета – 1,4 млн у адзін бок. Прыпынак у Мінску – 2 гадзіны 19 хвілін.

 

Вагон у Адлер адпраўляецца ў складзе цягніка Гродна-Мінск у 23.41, прыбывае на месца ў 12.31 праз два дні. У дарозе амаль 61 гадзіну. Цана плацкартнага білета – 2 або 2,3 млн у адзін бок. Прыпынак у Мінску – 4,5 гадзіны.

 

Фота: unsplash.com/kholodnitskiymaksim